У паведамленьні на сайце лянкійскага МЗС гаворыцца, што пытаньне аб выплатах семʼям забітых і параненых падымалася на перамовах у Маскве падчас візыту дэлегацыі Шры-Лянкі на чале зь дзяржаўным міністрам замежных спраў Таракай Баласурыя.
Прадстаўнікі Шры-Лянкі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка МЗС Расеі Андрэем Рудэнкам і намесьнікам міністра абароны Аляксандрам Фаміным. На перамовах ішла гутарка аб выплаце кампэнсацый семʼям 17 загінуўлых і параненых на вайне, датэрміновым скасаваньні кантрактаў завэрбаваных і выплаце ўзнагароджаньняў. Колькасьць параненых у паведамленьні лянкійскага МЗС не прыводзіцца.
МЗС Расеі аб падрабязнасьцях сустрэчы не інфармавала. У паведамленьні расейскага дыпведамства гаворыцца, што на сустрэчы з Рудэнкам бакі абмеркавалі «актуальныя пытаньні расейска-лянкійскага парадку дня». Расейскія дзяржаўныя СМІ аб сустрэчы не паведамілі.
Раней МЗС Шры-Лянкі паведамляў, што на вайну многіх лянкійцаў вэрбавалі падманам. Расейскі бок, як сьцьвярджаецца, абяцаў наймітам высокія заробкі, працу ў тыле і атрыманьне расейскага грамадзянства.
Форум