Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перададуць Украіне перахопнікі СПА і боепрыпасы на $150 млн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

ЗША перададуць Украіне ўзбраеньне і боепрыпасы на суму 150 мільёнаў даляраў. У новы пакет дапамогі, у прыватнасьці, увойдуць перахопнікі СПА HAWK і артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 мілімэтраў. Пра гэта паведамілі два прадстаўнікі Белага дома, перадае Reuters.

Па словах крыніц, афіцыйная аб’ява аб новым пакеце абароннай дапамогі Кіеву будзе зроблена ў панядзелак.

Вашынштон адказвае на просьбы Кіева аб падтрымцы ў галіне супрацьпаветранай абароны, бо Расея ў апошнія тыдні наносіць ракетныя ўдары па ўкраінскіх энэргетычных абʼектах.

ЗША пачалі адпраўляць перахопнікі HAWK Украіне ў 2022 годзе ў дадатак да пераносных зэнітных ракетных комплексаў Stinger.

Мадэль перахопніка СПА MIM-23 HAWK была ўведзена ў дзеяньне ў 1950-х гадах і мадэрнізавалася на працягу шматлікіх гадоў для процідзеяньня ракетным нападам. Паводле даных Пэнтагона, гэта сыстэма ППА была экспартавана больш як у 10 краін.

ЗША выдзелілі Ўкраіне больш за 50 мільярдаў даляраў у выглядзе ваеннай дапамогі пачынаючы з 2022 года.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG