Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі паведамілі пра затрыманьне ў Беларусі трох чалавек за падрыхтоўку тэрактаў на расейскай чыгунцы


Сядзіба ГУБАЗіК у Менску. Архіўнае фота
Сядзіба ГУБАЗіК у Менску. Архіўнае фота

Сярод затрыманых — адзін берасьцеец і двое расейцаў.

ГУБАЗіК МУС Беларусі паведаміў аб затрыманьні жыхара Берасьця і двух расейцаў, якіх затрымалі за спробу рабаваньня дома бізнэсоўца, але па выніку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».

У сюжэце паказалі фрагмэнт паказаньняў затрыманага мінулай восеньню 37-гадовага жыхара Берасьця, які нібыта падпісаў зьдзелку са сьледзтвам. На ім ён кажа, што ў 2013 годзе займаўся перавозкай тавараў ва Ўкраіну, дзе і пазнаёміўся з грамадзянінам гэтай краіны, які пазьней стаў «куратарам украінскіх спэцслужбаў».

Прадстаўнік Сьледчага камітэта Беларусі Дзяніс Азаранка заявіў, што затрыманы нібыта пазнаёміўся з двума жыхарамі Расеі і дамовіўся зь імі выконваць заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў.

У сюжэце БТ сьцьвярджаецца, што берасьцеец і расейцы вырашылі наладзіць сэрыю тэрактаў на расейскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спэцслужбы.

Затрымалі не падчас ускрыцьця схованкі, а пазьней падчас спробы рабаваньня дома бізнэсмэна.

У сюжэце БТ заявілі, што берасьцеец абвінавачваецца па пяці артыкулах КК Беларусі, «у тым ліку разбой і тэрарызм».

Інфармацыю пра абвінавачваньні на адрас расейцаў не агучвалі нібыта «ў інтарэсах сьледзтва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG