Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы абстралялі ракетамі Пакроўск у Данецкай вобласьці: чатыры чалавекі загінулі, 40 параненыя


Пакроўскі. Архіўнае фота.
Пакроўскі. Архіўнае фота.

Удзень 24 чэрвеня расейскія войскі ўдарылі дзьвюма ракетамі «Іскандэр-М» па горадзе Пакроўску ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

Паводле інфармацыі пракуратуры Данецкай вобласьці, 40 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Сярод параненых — трое дзяцей ва ўзросьце 11 і 12 гадоў, яны атрымалі раненьні сярэдняй і цяжкай ступені.

Першы ўдар па Пакроўску расейскія вайскоўцы нанесьлі ў 12:00 па кіеўскім часе, а праз паўгадзіны ўдарылі па горадзе паўторна. У выніку ўдараў пашкоджаньні атрымалі аб’ект цывільнай інфраструктуры, 17 прыватных дамоў, аўтамабілі і газаправод, адзначылі ў ведамстве.

Пасьля таго як у траўні 2024 году расейскія войскі захапілі пасёлак Ачарэціна ў Данецкай вобласьці, яны сталі прасоўвацца далей на захад у напрамку Пакроўску. З таго часу войска РФ абстрэльвае горад і прылеглыя да яго населеныя пункты штодня.

Раней сёньня расейскае войска ўдарыла дзьвюма ракетамі «Іскандэр-К» па Адэсе, раненьні атрымалі чатыры чалавекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG