Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца», — украінская памежная служба адказала беларускай


Мяжа Ўкраіны і Беларусі
Мяжа Ўкраіны і Беларусі

Сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка адказаў на абвінавачаньні з боку беларускіх памежнікаў на адрас Украіны

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі заявілі, што ў Жытомірскай вобласьці ў зоне адказнасьці ўкраінскіх памежнікаў падразьдзелы Расейскага добраахвотніцкага корпусу праводзяць выведку, у тым ліку «з выхадам да дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што на баявое дзяжурства на мяжы вывелі сыстэму «Палянэз» з поўным боекамплектам.

Сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў заявы з боку беларускіх памежнікаў на адрас Украіны:

«Апошнім часам Беларусь актывізавала пярэчаньні супраць узмацненьня Ўкраіны ў Жытомірскай вобласьці. Прыемна, зразумела, што яны не забываюць пра нашу дзяржаву, але хай не пераймаюцца, Украіна ім не пагражае, наадварот, мы вымушаныя абараняцца, у тым ліку і на беларускім кірунку, бо Беларусь працягвае падтрымліваць тэрарыстаў і ў свой час адкрыла мяжу для расейскіх акупантаў.

Ну і вядома, як заўсёды, у стылі Беларусі гаварыць то пра зброю і сродкі тэрору з Украіны, то пра правакацыі, на якія будуць жорстка рэагаваць, і г.д. Нягледзячы на ўсё гэта, пакуль Беларусь застаецца ў арбіце ўплыву краіны-тэрарыста, Украіна будзе нарошчваць сваю абароназдольнасьць, каб даць адпор усім, хто ідзе да нас зь Беларусі з вайной».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG