Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ зацьвердзіў перадачу Ўкраіне 1,4 млрд эўра даходаў ад актываў Расеі


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Эўразьвяз зацьвердзіў перадачу Ўкраіне 1,4 мільярда эўра даходаў ад замарожаных актываў Расеі.

Адпаведнае рашэньне прынялі кіраўнікі МЗС ЭЗ. Сродкі будуць накіраваны ў Эўрапейскі фонд міру і пойдуць на закупку зброі Кіеву. Кіеў атрымае зацьверджаную суму ўжо ў ліпені. Пра гэта заявіў кіраўнік эўрапейскага зьнешнепалітычнага ведамства Жузэп Бурэль.

Па словах Бурэля, яшчэ адзін мільярд эўра Ўкраіна атрымае да канца году — на боепрыпасы, сродкі СПА і падтрымку вытворчасьці зброі.

ЭЗ прыняў рашэньне накіраваць даходы ад замарожаных расейскіх актываў на закупку зброі для Ўкраіны ў абыход меркаваньня Вугоршчыны.

Паколькі Вугоршчына ўстрымалася ад папярэдняга пагадненьня аб выдзяленьні даходаў ад заблякаваных у Эўропе расейскіх сродкаў, яна «не павінна быць часткай рашэньня аб выкарыстаньні гэтых грошай», сказаў раней Бурэль.

Разам з тым, паводле Бурэля, «адна краіна ЭЗ» працягвае блякаваць для перадачы Кіеву з Эўрапейскага фонду міру больш за 6 мільярдаў эўра. Дыплямат ня стаў удакладняць, якую менавіта краіну ён мае на ўвазе.

Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны краіны ЭЗ і «Групы сямі» замарозілі амаль палову расейскіх валютных актываў — прыкладна 300 мільярдаў эўра. Больш за 200 мільярдаў зь іх знаходзяцца ў краінах ЭЗ, пераважна на рахунках разьлікова-клірынгавай сыстэмы Euroclear.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG