Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Няма слоў, каб апісаць тое, што адбылося». Што кажуць жыхары Варшавы, якія прыйшлі да мэмарыялу памерлай ад гвалту беларускі. ВІДЭА

«Няма слоў, каб апісаць тое, што адбылося». Што кажуць жыхары Варшавы, якія прыйшлі да мэмарыялу памерлай ад гвалту беларускі. ВІДЭА


Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве
Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве

Пасьля нападу ў сталіцы Польшчы беларуска Лізавета памерла ў шпіталі. 6 сакавіка ў цэнтры Варшавы пройдзе марш яе памяці.

1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы. На месцы трагедыі ўзьнік стыхійны мэмарыял. Цяпер туды прыходзяць людзі, каб ушанаваць памяць загінулай, запаліць зьнічку альбо пакласьці кветкі.

Свабода паразмаўляла з жыхарамі Варшавы.

#хопіцьгвалціць. Што кажуць пра сьмерць Лізаветы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00

Напад на 25-гадовую беларуску Лізавету адбыўся ў нядзелю, 25 лютага, на вуліцы Журавяй у самым цэнтры Варшавы.

Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве
Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве

Дзяўчына вярталася дадому, калі на яе напаў мужчына ў масцы. У той жа дзень яго арыштавалі, ён прызнаўся ў нападзе. Мужчыну можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне.

Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве
Мэмарыял памяці беларускі Лізаветы ў Варшаве

Раней намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт паабяцала ў этэры тэлеканала ТВН24, што пакараньне за згвалтаваньне ў Крымінальным кодэксе Польшчы будзе больш жорсткім.

Па словах Марыі Эйхарт, кіроўная партыя рыхтуе зьмены ў заканадаўства, па якіх згвалтаваньнем будзе лічыцца палавы акт без папярэдняй сьвядомай і добраахвотнай згоды абодвух бакоў.

Гэта азначае, што згвалтаваньнем будзе лічыцца ў тым ліку «давядзеньне да палавога акту сілай, незаконнай пагрозай або падманам». Аналягічныя нормы аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасьці дзейнічаюць у многіх краінах Заходняй Эўропы.

Судзьдзя Дарота Заблудоўска, якая падтрымала зьмены, падкрэсьліла, што Польшчы патрэбныя сацыяльная кампанія, якая б тлумачыла навацыі ў законе, і «зьмяненьне мэнталітэту польскіх жанчын і польскіх мужчын».

  • 25-гадовая беларуска Лізавета, на якую жорстка напалі ў цэнтры Варшавы, памерла 1 сакавіка. Інфармацыю пра сьмерць дзяўчыны польскаму выданьню Onet пацьвердзіла Барбара Мяткоўская, прэс-сакратарка клінічнага цэнтру Мэдычнага ўнівэрсытэту Варшавы.
  • Непасрэднай прычынай сьмерці стала гібель мозгу. Дзяўчына некалькі дзён прабыла ў цяжкім стане ў аддзяленьні рэанімацыі і анэстэзіялёгіі адной са сталічных лякарняў.
  • Напад адбыўся ў нядзелю, 25 лютага, на вуліцы Журавяй у самым цэнтры Варшавы. Беларуска Ліза вярталася дадому, калі на яе напаў мужчына ў масцы.
  • Празь некалькі хвілін на месца злачынства прыбылі паліцыянты, якія выклікалі хуткую і да яе прыезду аказвалі пацярпелай першую дапамогу. Лізу даставілі ў лякарню ў крытычна цяжкім стане.
  • У той жа дзень затрымалі падазраванага ў гэтым злачынстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG