Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час


Аляксандар Лукашэнка на беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях у лютым 2002 году
Аляксандар Лукашэнка на беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях у лютым 2002 году

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу».

Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, указ мае «забясьпечыць сыстэмнае і бесьперабойнае функцыянаваньне дзяржаўнага апарату ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы і ў ваенны час».

Ва ўказе пазначаны дзяржаўныя органы, на якія распаўсюджваецца яго дзеяньне. У іх ліку — Усебеларускі народны сход, палаты Нацыянальнага Сходу, Канстытуцыйны і Вярхоўны суды.

Паводле ўказу прадугледжана магчымасьць пры ўвядзеньні ваеннага становішча прысвойваць воінскія званьні кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG