Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына экс-міністра прыроды Беларусі будуць судзіць за карупцыю. Бацьку звольнілі за «службовы падлог»


Віктар Каўхута, фота: СТВ
Віктар Каўхута, фота: СТВ

Сына былога міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Андрэя Каўхуты Віктара будуць судзіць па крымінальнай справе аб карупцыі, паведамляе «Наша Ніва». Ягонае імя зьявілася ў раскладзе судоў.

Віктару Каўхуту 40 гадоў, мяркуючы па адкрытых крыніцах, раней ён займаў пасаду першага намесьніка генэральнага дырэктара агракамбіната «Ждановічы». У 2016-м годзе ён спрабаваў балятавацца ў дэпутаты і нават зьбіраўся скласьці канкурэнцыю «атаману» Мікалаю Ўлаховічу, але яго нават не зарэгістравалі.

У 2017 годзе трапіў у апалу і ягоны бацька — Андрэя Каўхуту зьнялі з пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя і завялі крымінальную справу за службовы падлог. Пасьля 2017-га чыноўнік зьнік з публічнага поля.

Паводле судовага раскладу, разам з Віктарам на лаве падсудных — Андрэй Іскандэраў. «Наша Ніва» не знайшла беларусаў з такім прозьвішчам, але ўдалося знайсьці бізнэсоўца з Расеі Андрэя Іскандэрава, які займаўся оптавым гандлем садавінай і гароднінай. Магчыма, менавіта пра яго і ідзе гаворка — «Ждановічы» акурат займаюцца вырошчваньнем садавіны і гародніны.

Судзяць Каўхуту і Іскандэрава за атрыманьне і даваньне хабару. Каму што інкрымінуецца, у раскладзе суда не пазначана. Дэталі справы невядомыя.

Суд над імі пачнецца 11 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG