Чарга да магілы Навальнага расьцягнулася прыкладна на 600 мэтраў, паведамляе незалежнае расейскае выданьне ASTRA.
Тэлеканал «Дождь» паведаміў, што калі могілкі зачыніліся а 17-й гадзіне па мясцовым часе, прысутныя каля ўваходу патрабаваць іх упусьціць. Людзі пры гэтым кідалі кветкі праз агароджу.
- Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага. Аднак расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю, у прыватнасьці зьвязвалі і катавалі холадам.
- Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі Расеі.