Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла вышук і завочна арыштавала экс-амбасадара Ўкраіны ў Казахстане


Колішні амбасадар Украіны ў Казахстане Пятро Ўрублеўскі, архіўнае фота
Колішні амбасадар Украіны ў Казахстане Пятро Ўрублеўскі, архіўнае фота

У Крамлі лічаць незаконнымі выказваньні дыплямата пра забойствы расейцаў.

Басманны суд Масквы завочна арыштаваў былога амбасадара Ўкраіны ў Казахстане Пятра Ўрублеўскага, паведамляе ТАСС. Супраць яго распачалі крымінальную справу аб экстрэмізьме.

Таксама аб’яўлены фэдэральны і міжнародны вышук украінскага дыплямата.

Падставай для крымінальнага перасьледу Ўрублеўскага ў Расеі стала яго інтэрвію ў жніўні 2022 году, калі ён яшчэ быў на пасадзе амбасадара Ўкраіны ў Казахстане. Дыплямат заявіў: «Чым больш мы заб’ем расейцаў зараз, тым менш давядзецца забіваць нашым дзецям».

У МЗС Казахстану заявілі, што правялі з Урублеўскім гутарку, пасьля чаго той выбачыўся за сваё выказваньне.

Таксама МЗС Казахстану назваў статус пасла непажаданым і анансаваў яго замену, у кастрычніку прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі звольніў Урублеўскага, а Сьледчы камітэт Расеі пачаў праверку. Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава назвала Ўрублеўскага «бандэраўскім эмісарам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG