Пра гэта ў пятніцу паведаміў Белы дом.
Законапраект быў ухвалены ў чацьвер Сэнатам ЗША, дзе пераважаюць дэмакраты. Крыху раней Палата прадстаўнікоў, кантраляваная рэспубліканцамі, таксама падтрымала праект. Як паведамляе Reuters, гэта адбылося менш як за 36 гадзін да крытычнага моманту «пачатку завяршэньня фінансаваньня».
Шатдаўн — сытуацыя, калі пасьля завяршэньня папярэдняга фінансавага году бюджэт на новы год яшчэ не прайшоў узгадненьня ў Кангрэсе. У такім выпадку значная частка дзяржслужачых вымушана спыніць работу.