«Нехта там задаваў пытаньне: „Ці пойдзеце вы на выбары?“ Я там не даслухаў і [адказаў]: „Пайду-пайду“. Гэта ня значыць, што я ўжо вырашыў і прыняў рашэньне, — заявіў Лукашэнка.— Усё будзе залежаць ад таго, як мы падыдзем да гэтых выбараў. А раптам аб’явіцца чалавек, якому мы можам даверыць... Усякае можа быць, таму мы стварылі Ўсебеларускі народны сход. Не для Лукашэнкі».
Таксама Лукашэнка чарговы раз заявіў, што «наеўся» прэзыдэнцкай працы, падкрэсьліў, што ён «ня вечны», і паабяцаў актыву Беларускага саюзу жанчын, што беларусы будуць жыць «пры новым прэзыдэнту», але не ўдакладніў калі.
- Лукашэнка кіруе Беларусьсю амаль тры дзесяцігодзьдзі. У 2024 годзе яму споўніцца 70 гадоў.
- 25 лютага, у Адзіны дзень галасаваньня, Лукашэнка пасьля галасаваньня на выбарчым участку ў адказ на пытаньне журналістаў пра будучыя прэзыдэнцкія выбары сказаў: «Пайду, пайду, пайду. Перадайце ім (беларускай апазыцыі. — РС), што пайду! І чым больш складаная будзе абстаноўка, чым яны будуць больш напружваць вас, мяне і грамадзтва, тым хутчэй я пайду на гэтыя выбары».
- У кастрычніку 2020 году на сустрэчы з затрыманымі апанэнтамі ў СІЗА КДБ ён паабяцаў больш ня ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Як паведаміў тады былы палітвязень Юры Васкрасенскі, які перайшоў на бок улады, Лукашэнка заявіў, што шосты прэзыдэнцкі тэрмін для яго апошні. «Даю вам слова, хлопцы», — сказаў ён.