У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты гутаркі
- У 2020 годзе, калі Пуцін заявіў, што сфармаваныя рэзэрвы, якія могуць быць перакінутыя ў Беларусь, гэта паўплывала на сытуацыю не таму, што ў беларускай міліцыі і КДБ стала болей сілаў, каб мучыць людзей. Уплыў быў у тым, што яны разьдзялілі зь іншай дзяржавай адказнасьць за тое, што мучаць свой народ.
- Думаю, што сілавікоў, якія цяпер служаць рэжыму Лукашэнкі, такая заява з Масквы таксама падбадзёрвае — рукі разьвязаныя, адказваць будзеш ня ты адзін.
- Заява Грызлова пра «агульныя межы бясьпекі Саюзнай дзяржавы» павінна палохаць суседзяў Беларусі — Латвію, Літву і Польшчу. Я вельмі лёгка веру ў тое, што на гэтыя краіны могуць паспрабаваць напасьці. Ад таго, як скончыцца вайна ва Ўкраіне, будзе залежаць, як далей будуць фармавацца пляны Крамля.
- Я ўпэўнены, што Пуцін зь вялікім задавальненьнем ужыў бы ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, бо гэта не тэрыторыя Расеі і не тэрыторыя NATO. Гэта краіна, якая ня зможа яму нечага зрабіць і якая яму не дарагая. Я б на месцы беларусаў меў на ўвазе, што калі Пуцін недзе і ўзарве такую бомбу, дык Беларусь для яго пасуе найлепш.
- Лукашэнка для Масквы — безальтэрнатыўны варыянт, калі толькі на ягонае месца ня прыйдзе яшчэ старэйшы і, пажадана, непрыгожы, ляжачы прэзыдэнт, які ўжо пры сьмерці. Пакуль Пуцін ва ўладзе, у Беларусі ня можа быць маладога, энэргічнага, бадзёрага прэзыдэнта. Шанцы мае толькі той, хто выглядае горш за Лукашэнку — прычым літаральна, зьнешне горш.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум