Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў, чаму Беларусь хоча далучыцца да BRICS


Аляксандар Лукашэнка перад пачаткам саміту BRICS у фармаце «аўтрыч»/«плюс» 24 кастрычніка 2024 году. Фота AFP
Аляксандар Лукашэнка перад пачаткам саміту BRICS у фармаце «аўтрыч»/«плюс» 24 кастрычніка 2024 году. Фота AFP

Лукашэнка лічыць, што Беларусь стала моцнай «насуперак санкцыйнаму ціску і спробам каляровых рэвалюцый».

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь мае канкрэтныя «ідэі і праекты» для супрацы ў рамках BRICS і далучэньня краіны да гэтай арганізацыі.

«Мы цалкам падзяляем філязофію BRICS. Беларусь ідзе да вас з канкрэтнымі ідэямі і прапановамі, закліканымі садзейнічаць вырашэньню агульначалавечых праблем. Мы гатовыя стаць актыўным удзельнікам аб’яднаньня», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

24 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка выступіў на саміце BRICS у фармаце «аўтрыч»/«плюс», які прадугледжвае магчымасьць удзелу ў сустрэчах краін, што мяжуюць зь дзяржавай, якая старшынствуе ў арганізацыі. Цяпер паўнамоцтвы старшыні выконвае Расея, на тэрыторыі якой і абываецца цяперашняя сустрэча.

«BRICS — гэта супольнасьць будучыні. Па сваім патэнцыяле яна можа наблізіць канец гісторыі дамінаваньня калектыўнага Захаду, які стаў няздольным несьці адказнасьць за цывілізаванае разьвіцьцё міжнародных дачыненьняў. У сілах дзяржаў – удзельніц BRICS зрабіць так, каб рэальныя рычагі ўплыву перайшлі ў рукі прагрэсіўнай усясьветнай большасьці», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка назваў пяць кірункаў, у якіх, як ён лічыць, краінам арганізацыі можа быць цікавы досьвед Беларусі: бясьпека, устойлівае разьвіцьцё, барацьба з голадам, беднасьцю і наступствамі зьмены клімату, гуманітарная сфэра (найперш доступ да адукацыі).

Сярод іншага, ён назваў досьвед Беларусі ў тым, як «насуперак санкцыйнаму ціску і спробам каляровых рэвалюцый захоўваць і павялічваць людзкі патэнцыял, забясьпечваць высокія сацыяльныя стандарты і годную якасьць жыцьця, камэрцыялізаваць інавацыі і хутка засвойваць тэхналёгіі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG