Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыехаў расейскі міністар абароны. У Менску супольная калегія абаронных ведамстваў

абноўлена

Міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў. Архіўнае фота
Міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў. Архіўнае фота

22 кастрычніка расейскі амбасадар Барыс Грызлоў паведаміў, што Расея і Беларусь рыхтуюцца да падпісаньня двухбаковай дамовы аб гарантыях бясьпекі і абноўленай канцэпцыі бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы.

23 кастрычніка ў Менску адбудзецца пасяджэньне супольнай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, у Менск з гэтай нагоды прыбыў міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў.

«З 2018 году гэта першае пасяджэньне на тэрыторыі Беларусі ў вочным фармаце. У часе пасяджэньня плянуюць абмяняцца думкамі і ўхваліць рашэньні па важных пытаньнях супольнай абароннай палітыкі, пашырэньні вайсковага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі на карысьць вайсковай бясьпекі саюзнай дзяржавы», — напісана ў афіцыйным паведамленьні.

Адкрываючы пасяджэньне, міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што «інтэграцыя ў справе гарантаваньня бясьпекі саюзнай дзяржавы адыграе вырашальную ролю».

«У гэты складаны пэрыяд глябальнага супрацьстаяньня паміж Захадам і Ўсходам мы працягваем падтрымліваць дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва, яго далейшае разьвіцьцё і паглыбленьне ў інтарэсах захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці нашых дзяржаў. Супольнае вырашэньне задач у вайсковай сфэры зьяўляецца асновай стабільнасьці ня толькі нашых краіны, але і важным чыньнікам стратэгічнага стрымліваньня пагроз для Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы», — заявіў Віктар Хрэнін.

Віктар Хрэнін паведаміў, што генэральныя штабы Ўзброеных сіл Беларусі і Расеі пачалі рыхтавацца да правядзеньня вучэньняў «Захад-2025», якія будуць галоўнай падзеяй у супольнай падрыхтоўцы органаў ваеннага кіраваньня і войскаў у наступным годзе.

У 2022 годзе пасьля вучэньняў «Захад», якія адбываліся ў Беларусі, Расея пачала ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.

22 кастрычніка расейскі амбасадар Барыс Грызлоў паведаміў, што Расея і Беларусьі рыхтуюцца да падпісаньня двухбаковай дамовы аб гарантыях бясьпекі і абноўленай канцэпцыі бясьпекі саюзнай дзяржавы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG