Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы заявіў пра намер зноў удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка на палях саміту BRICS у Казані даў інтэрвію некалькім замежным журналістам.

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025 году.

У адказ на пытаньне пра пляны ўдзелу Аляксандар Лукашэнка спачатку назваў «добрай» прызначаную для выбараў дату, а потым, адказваючы на ўдакладняльнае пытаньне, сказаў: «Так, Оля, пайду на выбары прэзыдэнта».

Пачуўшы ад расейскай прапагандысткі Скабеевай падтрымку ягонай кандыдатуры, Лукашэнка адказаў ёй: «Тады дакладна пайду!».

Аляксандар Лукашэнка на палях саміту BRICS даў інтэрвію некалькім замежным журналістам, у тым ліку прадстаўніку BBC Стывэну Розэнбэргу, Кітайскаму нацыянальнаму тэлебачаньню і расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай.


23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў ухваліла рашэньне аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG