Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даручыў стварыць адзіны дабрачынны фонд пад дзяржаўным кантролем


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 22 жніўня даручыў стварыць адзіны дабрачынны фонд, які павінен заняць месца недзяржаўных арганізацый, зачыненых за апошнія два гады ў Беларусі.

Ён будзе выконваць тыя ж функцыі, але дзейнічаць «пад дахам» Лукашэнкі, піша партал «Зеркало».

Ідэю стварэньня дабрачыннага фонду Аляксандар Лукашэнка агучыў 22 жніўня падчас прадстаўленьня новага кіраўніка спраў сваёй адміністрацыі Юрыя Назарава.

— Ведаю, што многія фонды і фондзікі зь Беларусі сышлі. А некаторых мы проста прыбралі, таму што вы ведаеце, чым яны займаліся — на замежныя грошы спрабавалі ўчыніць пераварот. Таму мы калі вывучылі працу гэтых фондаў і іншае, мы вымушаныя былі ад іх адмовіцца, — заявіў Лукашэнка (цытата па відэа тэлеграм-канала «Пул первого»).

Ён дадаў, што раней агучваў ідэю стварыць адзіны дабрачынны фонд былому кіраўніку спраў.

— Натуральна, тыя чыстыя і шчырыя людзі, якія хочуць дабрачыннасьцю займацца — яны з задавальненьнем прыйдуць у гэты фонд. Таму што будуць разумець, што ніводная капейка зь яго налева, направа ня сыдзе, а будзе выкарыстаная на высакародныя мэты, — падкрэсьліў Лукашэнка.

Толькі за мінулы год у Беларусі былі ліквідаваныя, паводле зьвестак праваабаронцаў, некалькі сотняў арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG