Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Ціханоўскай адказаў на пытаньне, якое Пазьняк прапанаваў у якасьці тэсту на беларускасьць


Валер Кавалеўскі і Сьвятлана Ціханоўская
Валер Кавалеўскі і Сьвятлана Ціханоўская

Падчас жывога чату з падпісчыкамі тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўніка ў замежных справах офісу Сьвятланы Ціханоўскай Валера Кавалеўскага спыталі, чый Крым і ці Расея — вораг.

Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў напісаў Кавалеўскаму:

«Ёсьць лёгкае пытаньне „чый Крым?“, але гэта дзеля украінцаў, у беларусаў пытаньне „Расея вораг?“. Дык вось пытаньне: Расея вораг?»

Прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай адказаў: «Крым украінскі. Расея — вораг беларускай незалежнасьці, сувэрэнітэту, дзяржаўнасьці і нацыянальнай ідэнтычнасьці».

Днямі Зянон Пазьняк прапанаваў у сябе ў фэйсбуку, каб адказ на пытаньне, ці Расея вораг, стала індыкатарам беларускасьці або яе адсутнасьці ў беларускай палітыцы, накшталт пытаньня «Чый Крым» ва Ўкраіне.

«Па адказе будзе зразумела, хто перад намі», — напісаў Пазьняк.

Допіс Пазьняка быў прысьвечаны публічнай дыскусіі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 8–9 жніўня. На пытаньне, ці Расея вораг Беларусі, адна з прадстаўніц офісу Сьвятланы Ціханоўскай адказала, што «вораг не Расея, а злачынцы, якія захапілі там уладу». Побач на сцэне ў той момант знаходзіўся і Валер Кавалеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG