Згадваючы 1990-ыя, Лукашэнка сказаў:
— Пры той беднаце мы вырашылі вяртаць пазыкі народу. А грошай не было. А дзе бралі? А падушыце тую дзікую інфляцыю і дэвальвацыю нашай валюты. Дэвальвацыя, дэвальвацыя... Сёньня я магу ўжо шчыра сказаць, што тады я аддаў распараджэньне старшыні Нацбанка Пятру Пятровічу Пракаповічу: дзе ня хопіць, будзем друкаваць... Нікому пра гэта нічога не кажучы, мы, вядома, грошы паддрукоўвалі. І аддавалі на праекты аграрныя. Я гэта кажу да таго, каб вы разумелі, што коштам намаганьняў усяго беларускага народа (бо дэвальвацыя ўсіх закранула, калі мы стваралі аб’екты сельскай гаспадаркі), коштам працы ўсяго беларускага народа мы стваралі вось гэтыя вось праекты...
«Зеркало» нагадвае, што ад пачатку незалежнасьці Беларусі адбылося тры дэнамінацыі. Бяз іх адзін даляр зараз каштаваў бы 257,05 мільёна рублёў. А сярэдняя зарплата за чэрвень — 162,65 мільярда рублёў.