Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея пацьвердзіў адхіленьне ад сусьветнага хакея зборных Беларусі і Расеі


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Люк Тардыф 20 жніўня ў Эдмантане (Канада) пацьвердзіў часовае адхіленьне Беларусі і Расеі ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі ў сэзоне 2022/2023.
«Мы робім гэта з году ў год. У сэзоне 2022/2023 яны гуляць ня будуць», — заявіў ён.

Па словах Тардыфа, калі пачалася вайна ва Ўкраіне, «салідарнасьць сям’і ІІХФ была фантастычнай»: «Сотні гульцоў атрымалі магчымасьць паехаць гуляць у іншыя краіны Эўропы пры падтрымцы шматлікіх нацыянальных хакейных асацыяцый. Мы дапамаглі мужчынскай зборнай і зборнай да 18 гадоў выехаць на трэніроўкі за мяжу і атрымаць магчымасьць удзельнічаць у нашых турнірах».

28 лютага, праз чатыры дні пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заклікаў міжнародныя спартыўныя фэдэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расеі і Беларусі. Гэтая рэкамэндацыя была неадкладна і масава прынята да выкананьня.

У сакавіку рада ІІХФ адхіліла нацыянальныя зборныя Беларусі і Расеі ад удзелу ў ЧС-2022 (іх месцы занялі Францыя і Аўстрыя). На мінулым кангрэсе ІІХФ, які праходзіў 26–27 траўня ў фінскім Тампэрэ, беларускую і расейскую каманды пазбавілі права ўдзелу ў ЧС-2023, які пройдзе ў Латвіі і Фінляндыі.

Паводле зьвестак Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці, супраць Беларусі і Расеі ўвялі 134 спартыўныя санкцыі, у тым ліку 48 — у алімпійскіх відах спорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG