Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў люстэрка навіннага сайту Reform.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпер карыстальнікі зь Беларусі ня могуць зайсьці ні на reform.by, ні на reform.news. Сайты даступныя толькі праз проксі, паведаміла рэдакцыя сайту.

Пры спробе зайсьці на асноўны сайт або люстэрка наведвальнік бачыць паведамленьне:

«Доступ да рэсурсу абмежаваны для выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“».

Рэдакцыя выкарыстоўвала дамэн .news для люстэрка асноўнага сайта. Сайт на дамэне .by быў заблякаваны Мінінфармам яшчэ 25 жніўня 2021 году.

Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі заблякавалі сайты дзясяткаў беларускіх незалежных мэдыя, большасьць зь іх прызналі «экстрэмісцкімі». Беларусаў рэгулярна затрымліваюць і судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за перапосты інфармацыі са СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG