Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя запатрабавала ад расейскага дыплямата пакінуць краіну


Сьцяг Чарнагорыі
Сьцяг Чарнагорыі

Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвясьціла пэрсонай нон-грата супрацоўніка дыпляматычнай місіі Расеі.

Пра гэта паведамляе газэта Vijesti са спасылкай на паведамленьне міністэрства. Дыплямат павінен пакінуць краіну на працягу сямі дзён. Імя дыплямата не называецца. Не пазначаныя і прычыны яго выдварэньня.

Амбасадару Расеі ў Чарнагорыі Ўладзіславу Масьленікаву ўручылі афіцыйную ноту.

  • Чарнагорыя пасьля пачатку вайны Расеі з Украінай далучылася да санкцый Эўразьвязу супраць Масквы. З канца лютага Чарнагорыя два разы высылала расейскіх дыпляматаў — аднаго ў канцы сакавіка, чатырох — у пачатку красавіка.
  • Усяго, паводле падлікаў РБК, з пачатку году да пачатку жніўня заходнія краіны выслалі звыш 550 расейскіх дыпляматаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG