Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Беларусі занялі трэцяе месца ў Эўразьвязе па колькасьці выдадзеных першых відаў на жыхарства ў 2021 годзе


Від на жыхарства ў Латвіі
Від на жыхарства ў Латвіі

Беларусам выдалі 149 тысяч відаў на жыхарства, 88% зь якіх — у Польшчы.

Больш відаў на жыхарства ў Эўразьвязе атрымалі толькі ўкраінцы (875,8 тыс.) і мараканцы (150,1 тыс.), піша Эўрастат.

47% відаў на жыхарства ў ЭЗ беларусы атрымалі па працаўладкаваньні, 5% — па адукацыі, 4% — па ўзьяднаньні сям’і, і 45% — зь іншых прычын.

Польшча ўзначаліла сьпіс першых дазволаў на жыхарства, зьвязаных з працаўладкаваньнем. У 2021 годзе яна выдала 790 100 дазволаў, што складае 27% усіх першых дазволаў, выдадзеных у Эўразьвязе. Польшча таксама была першай краінай у Эўразьвязе па выдачы відаў на жыхарства зь іншых, чым сямейныя абставіны, адукацыя і праца, прычын: у 2021 годзе было выдадзена 120 500 дазволаў (4%).

Больш за ўсё дазволаў, зьвязаных з адукацыяй, выдала Францыя (90 600 дазволаў, або 3%).

Краінамі Эўразьвязу з найбольшай колькасьцю дазволаў, выдадзеных па сямейных абставінах у 2021 годзе, былі Гішпанія (159 200, або 5%), Італія (120 500, або 4%) і Францыя (93 300, або 3%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG