Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю, будзе доўжыцца да 1 ліпеня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня, 25 чэрвеня, у Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю. Яно будзе доўжыцца да 1 ліпеня. У Расеі адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.​

Падлічваць вынікі галасаваньня аб папраўках пачнуць пасьля закрыцьця выбарчых участкаў 1 ліпеня.

Перш галасаваньне плянавалі на 22 красавіка, аднак з прычыны пандэміі каранавірусу перанесьлі на 1 ліпеня. Каб мінімізаваць рызыку заражэньня COVID-19 на выбарчых участках, вырашылі праводзіць галасаваньне ня толькі ў гэты дзень, але і на працягу шасьці дзён да вызначанай даты. Таксама ахвочыя могуць прагаласаваць дома (да 21 чэрвеня трэба было падаць заяву).

Назіральнікі і незалежныя экспэрты кажуць, што расейскія ўлады ў апошнія тыдні імкнуцца падвысіць яўку, у прыватнасьці, прымушаюць галасаваць датэрмінова бюджэтнікаў. У Беларусі датэрміновае галасаваньне ёсьць нормай падчас усіх выбарчых кампаніяў. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што асноўныя фальсыфікацыі выбараў у Беларусі адбываюцца акурат падчас датэрміновага галасаваньня.

Але кіраўнік расейскай ЦВК Эла Памфілава 23 чэрвеня паведаміла, што да іх паступіла толькі каля 70 скаргаў на прымус галасаваць аб папраўках да Канстытуцыі з выкарыстаньнем адміністрацыйнага рэсурсу.

«Такога мінімуму ў нас ніколі не было», — заявіла яна.

Галасаваць за папраўкі можна будзе толькі пакетам: за або супраць усіх. Акрамя абнуленьня тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, расейцам прапануюць ухваліць замацаваньне статусу расейскай мовы як «мовы дзяржаваўтваральнага народу», дадаць згадку пра бога і магчымасьць стварэньня фэдэральных тэрыторыяў, забараніць «прыніжаць подзьвіг абаронцаў Айчыны» — усяго 206 паправак і ўдакладненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG