У розных гарадах Беларусі 19 чэрвеня людзі выйшлі на знак пратэсту супраць затрыманьняў падчас выбарчай кампаніі. Падчас і пасьля акцый затрымалі больш за 100 чалавек па ўсёй краіне. Свабода публікуе сьпіс затрыманых.
Менск
- Журналістку Радыё Свабода Аляксандру Дынько, вызвалілі з РАУС а 21:53;
- Апэратара Радыё Свабода Андрэя Рабчыка, выпусьцілі зь міліцыі а 22:06;
- Журналіста Reuters Уладзімера Косьціна, выпусьцілі з Савецкага РУУС Менску;
- Журналістку «Белсату» Ірыну Арахоўскую, выпусьцілі з Савецкага РУУС Менску;
- Сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Юрася Палейку
- Андрэя Караўлава;
- Журналістку Onliner Анастасію Занько;
- Юрыя Панасюка;
- Дзьмітрыя Панасюка;
- Мікіту Анісковіча разам з роварам;
- Сяргея Літвіна;
- Аляксандра Палуянчыка;
- Леаніда Пчолкіна;
- Марка Крылова;
- Дзяніса Шурынава;
- Леаніда Багінскага;
- Уладзіслава П.
- Яўгена Машкевіча;
- Дзьмітрыя Понціка;
- Аляксея Арцішэўскага;
- Кацярыну Цапік;
- Станістлава Якубоўскага;
- Дзьмітрыю Гошку разьбірлі твар і завезьлі ў РУУС Ленінскага раёна;
- Журналістку «Эўрарадыё» Марыю Вайтовіч, выпусьцілі а 23:15;
- Журналіста «Эўрарадыё» Арцёма Маёрава, выпусьцілі а 23:15;
- Фатографа Tut.by Вадзіма Заміроўскага, пазьней яго адпусьцілі;
- Андрэя Зуева;
- А таксама яшчэ больш за 40 чалавек.
Бабруйск
- Журналіст Сяржук Лацінскі;
- Журналістка Алеся Лацінская;
- Ільля Уласаў;
- Уладзімер Міхалап;
- яшчэ некалькі чалавек даставілі ў мясцовы РАУС.
Віцебск
- Алена Янушкоўская;
- Юлія Янушкоўская, вызвалілі са складзеным пратаколам;
- Юлія Уласенка.
Гомель
- Алена Давыдава, пазьней вызвалілі;
- чалавек з прыступам эпілепсіі;
- а таксама яшчэ некалькі чалавек.
Магілёў
- Затрымалі журналіста Аляксандра Сабалеўскага, які быў у жывым эфіры магілёўскага YouTube-канала 6TV, выпусьцілі зь міліцыі а 22:15;
- Затрымалі карэспандэнтку Tut.by Анжаліку Васілеўскую, яе адпусьцілі зь Ленінскага РАУС Магілёва а 21:30;
- Аляксандра Сьпірыдонава.
У Горадні затрымалі аднаго чалавека. У Наваполацку затрымалі каля 10 чалавек.
СЬПІС АБНАЎЛЯЕЦЦА
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.