Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты падалі дакумэнты для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты


Віктар Бабарыка падчас пікета па зборы подпісаў на Камароўскім рынку.
Віктар Бабарыка падчас пікета па зборы подпісаў на Камароўскім рынку.

Адвакаты падалі пакет дакумэнтаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты. Пра гэта распавёў Свабодзе адвакат Максім Знак.

"Дакумэнты мы падалі сёньня па даверанасьці. Усе дакумэнты прынялі, у нас ёсьць копіі з прастаўленымі штампамі ЦВК. Праблемаў з падачай не было", — распавёў Знак.



Паводле яго, з пункту гледжаньня вылучэньня Віктара Бабарыкі ў якасьці кандыдата ўсе дзеяньні ўжо выкананыя, подпісы пададзеныя. Але дзейнасьць штаба Бабарыкі не спыняецца.

"Ёсьць праца, якая была ініцыяваная ўчора, з нагоды абмеркаваньня ініцыятыўнай групай пытаньняў, якія будуць вынесеныя на рэфэрэндум. Ідзе збор ініцыятыўнай групы [па правядзеньні рэфэрэндума]. Таксама актыўна ідзе кампанія па ўключэньні грамадзян у выбарчыя камісіі", — сказаў адвакат.

Віктар Бабарыка быў затрыманы раніцай 18 чэрвеня, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Беларускае заканадаўства дазваляе яму быць зарэгістраваным у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG