У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” першая сакратарка берасьцейскага гаркама ПКБ Людміла Дзенісенка адзначыла, што яе сябры зьбіраюцца ля бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука.
–У гонар земляка-касманаўта пакінем жывыя кветкі і рушым калёнай пад чырвонымі сьцягамі да скульптуры Леніну. Увесь шлях 1,5 кілямэтры пройдзем пад чырвонымі сьцягамі з музыкай і песьнямі, – паведаміла Людміла Дзенісенка.