Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы на Гомельшчыне зьмянілі сьвятара царквы, які «моцна перажываў за распачатую Расеяй агрэсію супраць Украіны»


Пятро Пракапцоў
Пятро Пракапцоў

У вёсцы Прыбыткі на Гомельшчыне, што мяжуе з Украінай, зьмянілі настаяцеля храма Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы.

Шматгадовага настаяцеля Пятра Пракапцова заменіць Георгі Барадзін. Як паведаміла гомельскае выданьне «Флагшток», фармальнай прычынай для замены Пятра Пракапцова стаў ягоны выезд у Польшчу без дазволу япіскапа.

Крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што айцец Пятро востра перажываў распачатую Расеяй агрэсію супраць Украіны.

«Бо празь ягоную вёску Прыбыткі ехала тэхніка, каб забіваць, ляцелі верталёты, каб несьці сьмерць. Як у такіх умовах можна спакойна праводзіць службы — як быццам нічога не адбываецца? Ёсьць вернікі, якія перасталі прыходзіць на багаслужбы, бо не хацелі памінаць у малітвах патрыярха Кірыла, бо ён адкрыта падтрымаў агрэсію. Праз гэта некаторыя ўвогуле больш ня хочуць мець нічога агульнага з РПЦ».

Сьвятар хацеў на час выехаць, каб неяк акрыяць, але дазволу на гэта япіскап не даваў. І ўвогуле першасьвятары царквы пачалі служыць ня Богу, а ўладзе, — працытавала выданьне сваю інфармаваную крыніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сьвятара цалкам адхілілі ад служэньня ў япархіі і не прапанавалі новае месца служэньня. Ён застаўся бяз сродкаў да існаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG