Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майткі ад «Мілавіцы» будуць з карункамі. І гэта не супярэчыць Мытнаму саюзу


На беларускіх вытворцаў забарона вытворчасьці і продажу карункавай бялізны ў рамках рэглямэнту Мытнага саюзу не паўплывала. Яны падрыхтаваліся.

Ад 1 ліпеня ўступілі ў сілу новыя патрабаваньні рэглямэнту Мытнага саюзу па вытворчасьці і продажы бялізны з сынтэтычных матэрыялаў. У прыватнасьці, яны замацоўваюць стандарты, якія існавалі і раней, па ўзроўні гіграскапічнасьці бялізны, які мусіць складаць ня менш за 6%.

Цікавасьць да рэглямэнту некалькі месяцаў падтрымлівалі журналісты, якія адразу назвалі рэглямэнт «забаронай на карункавыя майткі». Аднак вытворцы і дыстрыбутары пераконвалі, што карункавай бялізьне нічога не пагражае.

Самы вядомы вытворца жаночай бялізны ў Беларусі — ЗАТ «Мілавіца» — запэўнівае, што да рэглямэнту падрыхтаваўся загадзя.

Сытуацыю пракамэнтавала начальнік аддзелу якасьці ЗАТ «Мілавіца» Кацярына Савіцкая:

«У нас абсалютна ўсё спакойна. Мы вельмі даўно падрыхтаваліся. Тэхнічны рэглямэнт дзейнічае вельмі даўно, і як толькі ён уступіў у сілу, мы адразу правялі сэртыфікацыю на адпаведнасьць патрабаваньням.

Адпаведна, у нашых калекцыях не прысутнічаюць такія валокны і палотны, якія не адпавядаюць рэглямэнту. Для нас гэтая сытуацыя абсалютна спакойная і шараговая».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG