ПАДЗЕІ ДНЯ
Для індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку ў Беларусі – з 1 ліпеня 2014 году ўстанаўліваецца абавязак мець у наяўнасьці на ўсе тавары, у тым ліку і на тыя, што ўвозяцца з краінаў мытнага саюза, дакумэнты, якія пацьвярджаюць набыцьцё (паступленьне) гэтых тавараў. Лідэры дробных прадпрымальнікаў кажуць, што гэтая ўмова вельмі ўскладніць вядзеньне бізнэсу.
Баку, працяг штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, у якой бярэ ўдзел і дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Пачатак старшыняваньня Італіі ў Эўразьвязе.
Брусэль, пачатак першай сэсіі Эўрапарлямэнту новага скліканьня.
Прага, выступленьне беларускага тэатру з Падляшша на міжнародным фэстывалі APOSTROF.
Менск, Сьвятая Літургія ў памяць аб Сержуку Вітушку. Чырвоны касьцёл (капліца каля бібліятэкі), пачатак а 18:30.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1569 — заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.
1812 — Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.
1858 — упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарльза Дарвіна, згодна зь якой ўсе віды разьвіліся зь цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасьць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасьцю яшчэ пры жыцьці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэньнем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.
«Выжывае ня самы моцны і ня самы разумны, а той, хто лепш за ўсіх прыстасоўваецца да зьменаў».
Чарльз Дарвін
1863 — пачалася бітвы пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой паўночнікі разбілі паўднёўцаў.
1867 — абвешчаная незалежнасьць Канады.
1940 — у савецкім канцлягеры загінуў Уладзімер Хадыка, беларускі паэт і перакладчык.
1963 — брытанскі ўрад прызнае, што Кім Фільбі працаваў як савецкі агент. Кім Фільбі быў завэрбаваны савецкай выведкай у 1934 годзе. Працаваў на высокіх пасадах у брытанскай выведцы.
1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі НАТА, застаўшыся ў палітычнай.
1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь.
1989 — у Кіеве створаны «Народны рух Украіны».
1991 — Варшаўскі абарончы пакт абвешчаны «няісным» на апошнім саміце гэтай арганізацыі.
2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз.
У гэты дзень нарадзіліся:
1804: Жорж Санд, француская пісьменьніца.
«Розум ніколі ня плача, гэта не яго справа, а сэрца ніколі не разважае — яно не для гэтага нам дадзена».
Жорж Санд
1927 — Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.
1961 — Дыяна, прынцэса ўэльская.
«Мужчыны хлусяць менш, чым жанчыны, акрамя тых выпадкаў, калі яны кажуць пра свае пачуцьці».
Дыяна, прынцэса ўэльская
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень Канады.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Шпіён з Утопіі. 1 ліпеня 1535 пачаўся суд над Томасам Морам