Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка падпісаў шэраг новых законаў. Адзін з іх — Закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях занятасці насельніцтва», які павінен «выключыць утрыманства і стварыць умовы для занятасьці насельніцтва». Другі — аб выплаце пэнсій вайсковым пэнсіянэрам за мяжой.
Усе іншыя валюты патаньнелі адносна беларускага рубля. Пра што гэта сьведчыць і ці варта бегчы ў абменьнік, адказвае эканаміст.
Выканаўчая рада Сусьветнага банку ў чацьвер ухваліла стварэньне фінансавага пасярэдніцкага фонду (FIF) для падтрымкі Ўкраіны. Чакаецца, што першыя ўнёскі ў фонд паступяць ад ЗША, Канады і Японіі, паведамілі тры крыніцы, знаёмыя з рашэньнем.
10 кастрычніка ўрад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаваньне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі.
Сама меней 21 з 72 танкераў, якія трапілі пад санкцыі ЗША, Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі, з красавіка 2024 году пачалі зноў перавозіць расейскую нафту, высьветліла агенцтва Bloomberg.
Брытанская карпарацыя Unilever прадала свой бізнэс у Расеі і Беларусі.
Дэфіцыт бюджэту на 2025 год прагназуецца ў суме каля 4,5 млрд рублёў.
Даляр ЗША, эўра і кітайскі юань даражэюць другі дзень запар на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Курсы даляра і эўра абнавілі гадавыя максымумы, заўважыў «Позірк».
Нягледзячы на тое, што ў сакавіку 2024 году Эўрапейскі суд зьняў зь «Белшыны» санкцыі празь недаказанасьць яе ўдзелу у фінансаваньні рэжыму Лукашэнкі, новыя зьвесткі Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сьведчаць пра беспасярэдні ўдзел кампаніі ў пастаўках шынаў для расейскай арміі.
Рамонт разьлічаны больш за месяц, ён можа адбіцца на часе перасячэньня мяжы для кіроўцаў.
Урад Беларусі ўводзіў аналягічнае абмежаваньне ў верасьні 2023 году, калі стала зразумела, што ад неспрыяльных умоваў надвор’я аграрны сэктар недаатрымае неабходны ўраджай збожжа. Потым ліцэнзаваньне збожжа зноў увялі ў красавіку 2024-га, таксама на паўгода.
У 2025 годзе ў Беларусі хочуць павысіць падатак для ўладальнікаў сабак.
Гандаль таварамі Беларусі і Расіі за восем месяцаў 2024 году склаў больш як 34 млрд. даляраў, што на 8,2% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыяд 2023-га, заявіў амбасадар Беларусі ў РФ Аляксандар Рагожнік.
Такі вынік зафіксавалі ў першым паўгодзьдзі 2024 году.
У Падатковы кодэкс Беларусі з 2025 года плянуецца ўнесьці новы артыкул «Асаблівасьці вылічэньня і выплаты падаходнага падатку з фізычных асоб адносна даходаў, атрыманых па апэрацыях зь лічбавымі знакамі (токенамі)».
Апублікаваны праект бюджэту на наступны год. Нягледзячы на рост эканомікі, у 2025 годзе плянуецца дэфіцыт бюджэту 4 млрд 459 млн рублёў.
Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч крытычна ацэньвае эфэктыўнасьць і мэтазгоднасьць існаваньня Беларускай АЭС, аналізуе, ці можа ў Беларусі вырасьці электраспажываньне, і дае пэсімістычны прагноз наконт магчымай акупнасьці АЭС.
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў асноўныя прагнозныя парамэтры разьвіцьця Беларусі на 2025 год.
1 кастрычніка Сейм Літвы пастанавіў дэнансаваць дамову зь Беларусьсю аб заахвочваньні і абароне інвэстыцыяў, прыняўшы адпаведны закон.
У сталіцы Беларусі з 1 кастрычніка аднаўляецца дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Менгарвыканкаму.
Японская карпарацыя JT International і яе брытанская дачка Gallaher Group скасавалі ліцэнзійныя пагадненьні зь беларускай кампаніяй «Тытунь-Інвэст».
Увоз тавараў у Беларусь з краінаў Эўразьвязу ў 2023 годзе ў параўнаньні з 2021 годам скараціўся больш як на 56%, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Нісьцюк.
Паглядзелі, якіх зьменаў чакаць беларусам з новага месяца.
У Беларусі хочуць распрацаваць сваю апэрацыйную сыстэму і офісны пакет. Нібыта ўжо распрацавалі свой Youtube. Але дзяржаўныя органы трацяць грошы на заходні софт. Расказваем, як гэта адбываецца і ці ёсьць альтэрнатыва.
Маршруткі павінны будуць аснашчацца плацёжнымі тэрміналамі. Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў і Нацыянальнага банку за нумарам № 740/22, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Кантракты прадугледжваюць узаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых.
26 верасьня ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча ў фармаце «Група сямі» + Украіна, падчас якой больш за 30 краін і Эўразьвяз прынялі Сумесную дэклярацыю аб падтрымцы аднаўленьня і рэканструкцыі Ўкраіны.
Кампанія вымушана была выйсьці зь Беларусі пасьля ўвядзеньня Эўразьвязам сёлета ў чэрвені санкцый супраць іх шматгадовага партнэра, Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня (БелОМА).
Таксама пад абмежаваньні трапіць і Расея.
За даўгі за жыльлёва-камунальныя паслугі ў 9012 кватэрах у Менску прыпынілі тэхнічнае абслугоўваньне электрашчыта, а ў 1546 — паслугі падачы водазабесьпячэньня.
Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у Беларусі ў жніўні склаў 1714 рублёў — на 80,1 рубля менш, чым месяцам раней. У ліпені заробкі бюджэтнікаў таксама ўпалі ў параўнаньні з чэрвенем.
Пытаньні «паскарэньня тэрмінаў узаемных паставак прадукцыі вайсковага прызначэньня» абмеркавалі 25 верасьня ў Баку старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі і дырэктар Фэдэральнай службы па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве Расеі.
Забарону ўвялі і штораз падаўжаюць на паўгода зь верасьня 2022-га.
Раней стала вядома, што дэпутат парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрг Дорнаў некалькі разоў наведваў Беларусь і ўтаіў свой удзел у беларускай ТАА «Цыбулька Бел».
Рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings склала шкалу раёнаў Беларусі паводле іх інвэстыцыйнай прывабнасьці.
Беларускія геолягі пачалі сьвідраваць глыбокую парамэтрычную сьвідравіну глыбінёй 1350 м паблізу аграгарадка Ходцы, што ў Сеньненскім раёне.
Летась Raiffeisen спыніў карэспандэнцкія адносіны з усімі банкамі ў беларускай юрысдыкцыі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў рашэньне Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы (ФРС) аб зьніжэньні базавай стаўкі на паўпрацэнта «добрай навіной для спажыўцоў».
Продажы беларускіх аўтобусаў у Расею ў жніўні абваліліся ў 21 раз у параўнаньні зь мінулым годам. Чаму так адбываецца і што далей будзе з попытам на гэтую прадукцыю?
Карпарацыя Google выйграла апэляцыю супраць штрафу Эўрапейскай камісіі за парушэньне правілаў канкурэнцыі.
У канцы жніўня ўрад чарговы раз дапамог «Івацэвічдрэву» з крэдытамі. Расказваем, як у гэтае прадпрыемства ўліваюць грошы цягам 17 гадоў і які вынік гэта дало.
Забарона на куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі (крыптаабменьнікамі) прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 367 «Пра абарачэньне лічбавых знакаў (токенаў)», паведамляе «Позірк».
У жніўні спажывецкія цэны ў Эўразійскім эканамічным зьвязе (ЭАЭЗ) вырасьлі на 0,2%, з пачатку году — на 5%, у гадавым выражэньні (да жніўня 2023-га) — на 8,5%, паведамляе «Позірк» з спасылкай на дадзеныя Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Мазырскі НПЗ ацаніў страты, атрыманыя за дні блэкаўту, зьвязанага з наступствамі ліпеньскага ўрагану. Ацэначныя разьлікі паказалі страты ў памеры да 35 млн даляраў, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на крыніцу.
Пастанова набывае сілу з 20 верасьня.
Валавы замежны доўг Беларусі за красавік–чэрвень 2024 году павялічыўся на 253,3 млн даляраў (+0,7%) і на 1 ліпеня склаў 36 млрд 646,7 млн даляраў (на 1 красавіка — 36 млрд 376,8 млн), сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
У Расеі з 16 верасьня абмяжуюць пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства «Белфуд Прадакшн», якая выпускае дзіцячае харчаваньне. Такое рашэнне прыняў Рассельгаснагляд.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна аналізуе галоўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і прагназуе, да якіх наступстваў можа прывесьці заплянаванае зьніжэньне эканомічнага росту ў Расеі.
Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардоны камбінат (ЦКК), які ў 2010–2018 гадах будаваў і не дабудаваў кітайскі падрадчык, можа перастаць быць адзіным у краіне вытворцам цэлюлёзы.
Пра гэта паведамляе партал DELFI.
Загрузіць яшчэ