Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У больш як 9 тысячах кватэр у Менску адключылі сьвятло праз даўгі за камуналку


З прычыны даўгоў па жыльлёва-камунальных паслугах у 9012 кватэрах у Менску прыпынілі тэхнічнае абслугоўваньне электрашчыта, а ў 1546 — паслугі па падачы водазабесьпячэньня.

Такія зьвесткі на 1 верасьня 2024 году падае Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка.

Паведамляецца, што ўжо задаволілі 8970 хадайніцтваў, такіх як:

  • арышт наяўных грошай, іншай маёмасьці даўжніка, якія належаць яму і знаходзяцца ў яго ці трэціх асобаў;
  • арышт грошай, іншай маёмасьці даўжніка, якія знаходзяцца на яго банкаўскіх рахунках, ва ўнёсках або на захоўваньні ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, электронных грошай;
  • вопіс, канфіскацыя маёмасьці даўжніка, якая знаходзіцца ў яго ці трэціх асобаў;
  • часовае абмежаваньне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і іншыя хадайніцтвы.

За першыя 8 месяцаў 2024 году жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі вырасьлі на 6,18%, у тым ліку электрычнасьць — на 3,17%, водазабесьпячэньне — на 11,05%, паводле Белстату.

Да таго ж, уласьнікі жыльля, якіх уключылі ў базу «дармаедаў» (туды трапляюць працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, а таксама тыя, хто больш як на 30 дзён выехаў у любую краіну, акрамя Расеі, Кіргізстану, Армэніі і Казахстану), мусяць аплачваць па поўных тарыфах плацяжы за газазабесьпячэньне, ацяпленьне і гарачую ваду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG