Па выніках будуць атрыманыя зьвесткі пра мінэральны склад наяўных запасаў мінэральных рэсурсаў на дадзенай тэрыторыі, патлумачыў намесьнік міністра Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віктар Галанаў, піша belmarket.by.
Спэцыялісты прааналізавалі архіўныя зьвесткі і прыйшлі да высновы: сьвідраваць трэба на тэрыторыі Аршанскай упадзіны — яна мае асаблівую геалягічную будову. І ёсьць усе перадумовы, каб тут знайшліся мінэральныя рэсурсы.
Пазьней у лябараторыях вызначаць хімічны і геалягічны склад узятай са сьвідравіны пробы. На аснове канкрэтных дадзеных пра мінэральны склад можна будзе выказаць меркаваньне наконт карысных выкапняў, якія ёсьць у нетрах гэтае тэрыторыі. Перадумовы, каб знайсьці там нафту, ёсьць, лічаць навукоўцы.
На гэты момант прасьвідравана 22 мэтры. Сьвідравіна Аршанская 101 стане першай, якая выкрые крышталічны фундамэнт у межах дасьледаванай тэрыторыі. Бурэньне плянуецца завяршыць у 2025 годзе.
Форум