Паводле дакумэнта на сайце ведамства, у кансэрвах зь мяса птушкі для дзіцячага харчаваньня гэтага вытворцы паўторна знайшлі антыбіётык (энрафляксацын).
Яшчэ для некалькіх беларускіх прадпрыемстваў узмацнілі лябараторны кантроль, бо знайшлі ў прадукцыі бактэрыі групы кішачнай палачкі, антыбіётык і праблемы з ГМА-кампанэнтамі.
Так, паводле звестак Рассельгаснагляду, бактэрыі групы кішачнай палачкі выяўлены ў ялавічыне каўбаснага цэху прадпрыемства «Александрыйскае» і філіялу «Барысаўскі мясакамбінат» унітарнага прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» адкрытага акцыянэрнага таварыства «Мінскаблхлебапрадукт».
У ялавічыне, вырабленай на прадпрыемстве «Шчучынскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства» быў выяўлены антыбіётык (налідыксавая кіслата).
Паўфабрыкаты зь мяса птушкі ад філіялу «ЮНІМІТ» ААТ «Смалявічы Бройлер» не прайшлі праверку на мікробную бясьпеку.
Таксама ўзмоцняць кантроль прадукцыі, якая пастаўляецца прадпрыемствам «Жабінкаўскі камбікормавы завод», бо ў сухім корме для катоў выявіліся незарэгістраваныя лініі ГМА-кампанэнта альбо перавышэньне зарэгістраваных.
Форум