Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад загадаў абсталяваць маршрутныя таксі плацёжнымі тэрміналамі


Маршрутка ў Менску, ілюстрацыйнае фота.
Маршрутка ў Менску, ілюстрацыйнае фота.

Маршруткі павінны будуць аснашчацца плацёжнымі тэрміналамі. Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў і Нацыянальнага банку за нумарам № 740/22, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Пералік аб’ектаў і відаў дзейнасьці, дзе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) павінны выкарыстоўваць плацёжныя тэрміналы, дапоўнены пунктам «гарадзкія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтобусамі катэгорыі М2».

Гэтае рашэньне ўступае ў сілу зь 1 лістапада 2025 году.

Таксама пастановай на год адсунуты тэрмін уступленьня ў сілу нормы аб выкарыстаньні кас пры прыёме наяўных і безнаяўных плацяжоў. Гэтая норма пачне дзейнічаць адбудзецца зь 1 ліпеня 2026 году, а не 2025-га, як было ўсталявана раней.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG