Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.
Пакупніком стаў расейская група «Арнест», якая вырабляе сродак супраць кузурак «Дыхлафос».
«Прадмет продажу — увесь бізнэс Unilever у Расеі і чатыры заводы кампаніі ў гэтай краіне. Наш бізнэс у Беларусі таксама ўключаны ў продаж. Цягам апошняга году мы старанна рыхтавалі бізнэс Unilever Russia да магчымага продажу. Гэтая праца была вельмі складанай і ўключала падзел ІТ-плятформаў і ланцужкоў паставак, а таксама гандлёвыя маркі, пераведзеныя на кірыліцу. Завяршэньне продажу завяршае прысутнасьць Unilever Russia ў краіне», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
«Арнест» паінфармавала, што прадметам дамовы сталі актывы Unilever разам з вытворчасьцямі ў Екацерынбургу, Омску, Санкт-Пецярбургу і Туле.
Кампанія Unilever вырабляе больш за 400 розных брэндаў касмэтыкі, бытавой хіміі і прадуктаў харчаваньня. Напрыклад, яна валодае прадукцыяй Rexona, Dove, Axe, Cif, Domestos, Lipton, Brooke Bond, «Беседа» і іншых. Таксама кампанія да 2016 году валодала разьмешчанай у Гомлі фабрыкай «Інгман марозіва».
Форум