Пра гэта паведамляе партал DELFI.
Літоўскі ўрад ухваліў праект асыгнаваньняў на патрэбы Міністэрства камунікацый і транспарту краіны. У ім прадугледжаныя грошы на юрыстаў.
Праект, падрыхтаваны Мінфінам Літвы, урад ухваліў 11 верасьня. 546,8 тысячы эўра ў ім прадугледжана выдзеліць юрыстам, якія прадстаўляюць Літву ў спрэчцы зь беларускім вытворцам калійных угнаеньняў «Беларуськалій».
Гэтыя сродкі прызначаныя для пакрыцьця судовых выдаткаў, паколькі Мінтранс удзельнічае ў арбітражнай спрэчцы зь «Беларуськаліем».
Юрыдычныя паслугі міністэрству аказвала юрыдычная фірма Ellex Valiūnas ir partneriai, частка сродкаў таксама будзе выдзелена субпастаўніку — амэрыканскай юрыдычнай фірме Covington & Burling LLP.
«Беларуськалій» спрабуе атрымаць кампэнсацыю 1 мільярд эўра за аднабаковае скасаваньне кантракту на транзыт ягоных угнаеньняў.
Форум