У пастанове №688 ад 20 верасьня гаворыцца, што прамысловыя тавары, уключаныя ў пералік, забаронена вывозіць як у краіны ЭАЭС, так і за межы саюзу, незалежна ад краіны паходжаньня прадукцыі.
Пры гэтым урад прадугледзеў вялікую колькасьць выключэньняў (у прыватнасьці, можна вывозіць тавары з сэртыфікатамі аб беларускім ці расейскім паходжаньні).
Таксама забарона ня тычыцца тавараў, атрыманых у выніку перапрацоўкі. Ёсьць магчымасьць экспарту па разавых ліцэнзіях, а таксама вывазу ў Кіргізстан, Армэнію і Казахстан па ўзгадненьні з зацікаўленым дзяржаўным органам.
Забарона ня тычыцца транзыту, шматабаротнай тары, транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозак, і некаторых іншых катэгорый тавараў. Асобныя выключэньні зробленыя для так званай «саюзнай дзяржавы» з Расеяй.
У пераліку тавараў пад забаронай на вываз знаходзяцца, сярод іншага, гіпс, некаторыя мэдыцынскія тавары, шклатара, адходы сталі, мэталаў, рухавікі, лядоўні і маразільнікі, бульдозэры, станкі для сшываньня кніг, шэраг сельскагаспадарчай тэхнікі, пральныя і швейныя машыны і іншае.
Форум