У рэактары першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі запусьцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзяленьня.
«Можа атрымацца так, што, ствараючы ўмовы для беларусаў, мы сваімі рукамі зробім так, што нашы калійныя ўгнаеньні стануць прайграваць канкурэнтную гонку»
Нобэлеўскую прэмію міру 2020 году прысудзілі Ўсясьветнай харчовай праграме ААН
Пастановай Савету Міністраў № 582 унесены зьмены ў зацьверджаны ў 2016 годзе комплексны плян разьвіцьця электраэнэргетычнай сфэры з улікам уводу Беларускай АЭС.
Улады працягваюць выяўляць «дармаедаў», але па-ранейшаму не агучваюць іх колькасьць. На пачатку лістапада павінны абнавіць базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва.
Больш за 80 беларускіх кампаній зацікавіліся пераносам бізнэсу ў Літву, паведамляе партал Delfi са спасылкай на зьвесткі арганізацыі дзяржаўнага агенцтва Investuok Lietuvoje («Інвестуй у Літве»).
Найбліжэйшым часам палітычны крызіс у Беларусі наўрад ці будзе ўрэгуляваны, і гэта будзе мець нэгатыўны ўплыў на нацыянальную эканоміку. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s.
Улады Літвы заблякавалі вылучэньне фінансаваньня Беларусі ў рамках праграмы Эўразьвязу па трансьмежавым супрацоўніцтве.
Цягам жніўня і верасьня больш за 330 працаўнікоў «Нафтану» выйшлі зь дзяржаўнага і ўступілі ў незалежны прафсаюз.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7.321,4 мільёна даляраў ЗША і зьнізіліся да мінімальнага значэньня з красавіка 2019 году.
Нявызначанасьць разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў Беларусі стварае рызыкі для транзыту расейскага газу ў Эўропу па газаправодзе «Ямал-Эўропа», папярэджвае «Газпром» інвэстараў у мэмарандуме новага выпуску эўрааблігацыяў у разьдзеле «Фактары рызыкі».
Рэйтынгавае агенцтва S&P пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні В.
Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыя Сянько і абмеркаваў пераарыентацыю грузаў з Латвіі і Літвы.
Гэта не зьвязана з палітычнай сытуацыяй. Міжнародная шахматная фэдэрацыя заявіла, што беларускія арганізатары ня выканалі сваіх абавязкаў.
Старшы навуковы супрацоўнік беларускага Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў Леў Львоўскі расказаў у спэцыяльным эфіры «Настоящего времени», як пратэсты паўплывалі на эканоміку краіны, чаму беларусы масава не пакідаюць краіну і як праводзяць эканамічны пратэст.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта «Сильные новости» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі.
Эканаміст Зьміцер Крук апісвае некалькі сцэнароў разьвіцьця эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, прадказвае, на чым улады паспрабуюць эканоміць, і заяўляе, што зьніжэньне даходаў насельніцтва можа скласьці да 10 працэнтаў.
Калі ў жніўні беларускі рубель «прасеў» адносна замежнай валюты, то ў верасьні ён часткова ўмацаваўся. Свабода распытала экспэртаў, што будзе далей.
Беларусь павінна сёлета выплаціць па валютным дзярждоўгу каля 3,6 млрд даляраў, зь якіх 2 млрд ужо выплачаныя.
Літоўская камэрцыйная арганізацыя недаплаціла ў бюджэт Беларусі больш за 2,9 млн рублёў падаткаў ад рэалізацыі беларускім суб’ектам гаспадараньня лому каляровых мэталаў, паведамляе прэс-служба Дзяржкантролю.
29 верасьня прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай, якую краіны ЭЗ цяпер называюць «нацыянальным лідэрам Беларусі». Глядзім, што зьвязвае Беларусь і Францыю ў эканоміцы.
Беларуская ІТ-кампанія PandaDoc, чатыры мэнэджары якой былі арыштаваныя пасьля выбараў, пераехала ва Ўкраіну. Зь Менску ў Кіеў, Адэсу і ў Львоў пераехалі ўжо каля 60 супрацоўнікаў кампаніі.
Разьбіраемся, як пратэстуюць на буйным хімічным прадпрыемстве ў Горадні.
Уладзімер Сямашка заявіў, што аб пачатку стварэньня агульнага энэргетычнага рынку «саюзнай дзяржавы» можна будзе казаць у 2022 годзе.
Сьвятлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя пэрсанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой».
Распараджэньне старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму аб прыпыненьні будаўніцтва акумулятарнага заводу страціла сілу. Гэта Tut.by пацьвердзілі ў прэс-службе «Акумулятарнага альянсу».
Расея падвысіла аб’ём экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі, які цяпер абмяркоўваецца, да 4–6 млн тон, паведаміў міністар энэргетыкі РФ Аляксандар Новак у эфіры тэлеканалу «Россия-24».
За студзень — чэрвень замежнаэканамічныя адносіны Беларусі зь іншымі краінамі паказалі мінус 1,1 мільярда даляраў, вынікае са статыстыкі Нацбанку. Гэта 3,9% валавога ўнутранага прадукту. Глядзім, што гэта азначае.
Беларусь можа страціць доступ да зьнешняга рынку капіталу і сутыкнуцца з адтокам замежнага капіталу з краіны, гаворыцца ў матэрыялах, якія падрыхтавалі экспэрты Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП).
Таваразварот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў студзені-ліпені ў параўнаньні з такім жа пэрыядам летась зьнізіўся на 15,7%, да 6 млрд 340 млн даляраў, спасылаецца БелаПАН на зьвесткі Белстату.
17 жніўня супрацоўнікі Беларускага мэталюргічнага заводу абвясьцілі страйк і часова спынілі працу ўсіх трох доменных печаў. Такім чынам яны выказвалі пратэст супраць несправядлівых выбараў і гвалту сілавікоў.
З наступнага году Літва ня будзе пастаўляць Беларусі рэзэрву электраэнэргіі — 100 мэгават — у сувязі з завяршэньнем будаўніцтва Беларускай АЭС.
Больш за 200 беларускіх брэндаў трапілі ў «чорны сьпіс» каманды Blacklist 2020. Яго стваральнікі заклікаюць да эканамічнага супраціву рэжыму Лукашэнкі і падтрымкі сумленнага бізнэсу.
Беларус, які жыве за мяжой, прыдумаў мабільную аплікацыю «Крама»: яна дапамагае вызначыць, ці зьвязаная кампанія — вытворца таго ці іншага тавару з Аляксандрам Лукашэнкам.
Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і праўленьне Бізнес-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН) імя Куняўскага пакуль не змаглі выбудаваць дыялёг зь дзяржаўнымі органамі і здабыць падтрымку ва ўрадзе.
Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў.
Экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі ў студзені–ліпені зьнізіўся на 38,5%, а ў вартасным вымярэньні экспарт ўпаў на 61,8% — да $ 1,2 млрд.
«БПС-Сбербанк», беларуская дачка расейскага «Сбербанка», мае праблемы зь ліквіднасьцю ў нацыянальнай валюце, як і ўсе астатнія ўдзельнікі рынку, заявіў кіраўнік расейскага банку Герман Грэф.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў рабочыя МТЗ, БеЛАЗ, МЗКЦ ды іншыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заяўлялі пра страйкі, якія перарасьлі ў італьянскія забастоўкі. Свабода паглядзела, як гэта адбілася на эканоміцы.
Другі энэргаблёк на гэты момант плянуюць увесьці ў 2022 годзе.
На хвалі мірных пратэстаў і жорсткіх рэпрэсій у Беларусі Расея прыкладае асаблівыя намаганьні, каб цьвёрда замацаваць свайго меншага шматгадовага саюзьніка на сваёй арбіце, піша аглядальнік RFE/RL Тоні Весалоўскі.
Oracle і Walmart набудуць 20% глябальнага бізнэсу TikTok. Walmart стане камэрцыйным партнэрам аплікацыі WeChat. Трамп заявіў, што ўхваляе гэтую зьдзелку.
Па стане на раніцу 20 верасьня ў чарзе на ўезд ва Ўкраіну праз пункт пропуску «Выступовічы» на мяжы зь Беларусьсю знаходзілася каля 600 транспартных сродкаў і 300 на выезд. Як паведамляе прэсавая служба Кіеўскай мытнай службы, за апошнія суткі сытуацыя ў Выступовічах значна пагоршылася.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі заявіў, што давер паміж РФ і Беларусьсю гарантуе неўмяшаньне ў справы адзін аднаго, паведамляе ТАСС.
Большая частка крэдыту ў $500 мільёнаў, які Беларусь атрымае па лініі Эўразійскай фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР), пойдзе на пагашэньне доўгу ў $330 мільёнаў перад расейскім «Газпромам».
Паводле ДМК, рэсурсы мытні дазваляюць прымаць на 30% больш машын, калі сумежны бок будзе падаваць грузавікі рытмічна
Сёлета ў студзені-жніўні аб’ём прамысловай вытворчасьці ў Менску склаў амаль 12 мільярдаў рублёў. Гэта менш, чым за аналягічны перыяд летась, спасылаецца БелаПАН на зьвесткі галоўнага статыстычнага ўпраўленьня гораду.
Размова доўжылася 40 хвілін, у ёй браў удзел генэральны дырэктар Yara Свайн Тур Гульсэтэр, паведаміў сустрашыня страйкаму Анатоль Бокун.
Марыю Калесьнікаву невядомыя затрымалі 7 верасьня, яе хацелі сіламоц вывезьці ва Ўкраіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт.
Загрузіць яшчэ