Людзей затрымліваюць на праспэкце Касманаўтаў.
Работнікаў Горацкіх ачышчальных збудаваньняў Валера Пасікава і Аляксандра Касуху фармальна звольнілі «паводле згоды бакоў». Самі яны лічаць, што прычынай стаў відэазварот у падтрымку суайчыньнікаў, якія бароняць свае правы, дамагаюцца правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў ды асуджаюць гвалт.
Нягледзячы на ціск з боку кіраўніцтва, рабочыя прадпрыемстваў працягваюць далучацца да страйку.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла, што на першым энэргаблёку БелАЭС пасьпяхова выкананы пробны пуск турбіны.
Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў.
У страйкаме «Беларуськалію» Свабодзе расказалі, што сёньня да страйку далучыўся яшчэ адзін шахтар
Акцыі Alphabet (уладальнік Google), Facebook і Twitter ўпалі на пяць працэнтаў у ходзе слуханьняў у Сэнаце ЗША з удзелам кіраўніцтва кампаній.
Два работнікі Менскага аўтамабільнага заводу, якія бралі ўдзел у стайку ад 26 кастрычніка, звольненыя. Яшчэ трох пазбавілі 25% прэміі, 4 атрымалі вымовы.
Зьявіўся загад аб звальненьні 12 чалавек на «Азоце». Аднаму работніку далі 30 сутак арышту. Зьмены ў некаторых цэхах пераймаць няма каму — на дапамогу прыходзіць начальства, стажоры і тыя, хто не страйкуе.
Улады Літвы прыпынілі вылучэньне фінансаваньня Беларусі ў рамках праграмы Эўразьвязу па трансгранічным супрацоўніцтве, гэтак жа зрабіла і Латвія. Пра гэта ў сераду на пасяджэньні ўраду паведаміла кіраўніца літоўскага МУС Рыта Тамашунене.
Усяго ў рознай форме страйк падтрымалі да 70% працаўнікоў заводу.
Беларускі рубель істотна абясцэніўся па выніках таргоў на Менскай валютнай біржы 28 кастрычніка.
Рабочы «Атланту» Віктар Манкевіч залез на комін заводу зь бел-чырвона-белым сьцягам і запісаў зварот да Лукашэнкі.
«Цяпер нас 48 — тых, хто страйкуе з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў»
26 кастрычніка Аляксандар Кухаронак запісаў відэазварот.
Частка азотаўцаў далучылася да страйку 27 кастрычніка. Прынамсі аднаго страйкоўца затрымалі.
З 26 кастрычніка, пасьля невыкананьня Лукашэнкам ультыматуму, Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў да страйку. Разьбіраемся, як страйк можа нашкодзіць эканоміцы.
Генэральнага дырэктара сайту Onliner.by Ільлю Жукаўца, якога ўчора затрымалі на акцыі пратэсту, адпусцілі з ізалятара ў Жодзіне пасьля суду.
Свабода даведалася, як страйкуюць на другі дзень пасьля абвешчанага ўльтыматуму ЦІханоўскай
26 кастрычніка на тэрыторыі прадпрыемства страйкавалі каля дзясятка супрацоўнікаў.
Рэжысэры Горадзенскага драматычнага тэатру Генадзь Мушпэрт і Сяргей Курыленка заявілі пра ўдзел у нацыянальным страйку.
Напярэдадні яны запісалі відэазварот, у якім заявілі, што яны супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі і далучаюцца да страйку.
ААТ «Гродна Азот» працуе ў штатным рэжыме, усе тэхналягічныя працэсы ў норме, паведаміў сёньня прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
Каардынацыйная рада для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі выступіла з заявай па выніках першага дня анансаванай экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Сьвятланай Ціханоўскай агульнанацыянальнага страйку.
Сёньняшняя ранішняя зьмена цэху «Аміяку-3» адмаўляецца прыступаць да працы.
Літва ня будзе купляць электраэнэргію зь Беларусі пасьля энэргетычнага пуску Беларускай АЭС у Астраўцы. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара кампаніі — апэратара электрасетак Літвы Litgrid Відмантас Грушас.
Ад 27 кастрычніка ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляе канцэрн «Белнафтахім». Да ранейшага цэньніку дадаецца 1 капейка.
Аляксандар Лукашэнка забараніў прэміраваньне кіраўнікоў арганізацый, калі ёсьць запазычанасьць перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва.
Як даведалася Свабода, многія супрацоўнікі ІТ-сфэрына 26 кастрычніка ці то ўзялі выходны, ці то дзень за свой кошт. Заявы на дзень за свой кошт напісала частка супрацоўнікаў буйной ІТ-кампаніі Epam і іншых.
26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай да агульнанацыянальнага страйку на прадпрымествах і ВНУ краіны праходзяць акцыі пратэсту і страйкі. Зьявілася першая рэакцыя ўладаў на гэтыя падзеі.
Забясьпечыць эканамічны рост за кошт павелічэньня ўнутраных інвэстыцый у 2021 годзе наўрад ці атрымаецца. Такую думку выказалі БелаПАН экспэрты, камэнтуючы пляны ўраду на 2021 год.
26 кастрычніка некаторыя кампаніі вырашылі зрабіць выходным днём, а асобныя сышлі на бестэрміновыя вакацыі.
Беларускай АЭС выдалі дазвол на этапны энэргетычны пуск энэргаблёку № 1, паведамляе БелТА са спасылкай на адмысловае падразьдзяленьне «Дзяржатамнагляд».
Гаспадарчы суд Кіева пастанавіў спагнаць зь беларускага ТАА «ЭнэргаСпэцАрматура» больш як 1 мільён беларускіх рублёў запазычанасьці за пастаўку ў 2019 годзе арматуры для будаўніцтва Беларускай АЭС.
Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны раскрытыкавала дзеяньні кіеўскай гарадзкой улады аб набыцьці беларускіх аўтобусаў бяз тэндэру і плянуе распрацаваць мэханізм, які перадухіліць такія выпадкі надалей.
Мэр Кіева Віталь Клічко за пяць дзён да выбараў, на якіх ён зноў балятуецца на пасаду гарадзкога галавы, абвясьціў аб атрыманьні камунальным прадпрыемствам «Київпастранс» 50 новых аўтобусаў вытворчасьці Менскага аўтамабільнага заводу.
Пра што сказалі чальцы прэзідыюму Каардынацыйнай Рады і дарадца Ціханоўскай на прэсавай канфэрэнцыі? Навошта Радзе і Ціханоўскай эканамічная праграма, якую агучыў Алесь Аляхновіч? Якія шанцы на посьпех ультыматуму Ціханоўскай і якія наступствы ён ужо мае?
Яраслаў Раманчук аналізуе маштабы і працягласьць эканамічнага крызісу, адказвае на пытаньне, якія катэгорыі насельніцтва найперш пацярпяць ад эканамічных праблемаў, і прадказвае, што на пачатку наступнага году ўлады могуць замяніць кіраўніка Нацбанку на «новага Пракаповіча» і пачаць друкаваць грошы.
Кантракт на пастаўкі дацкага газу 21 кастрычніка падпісалі польскі канцэрн PGNiG і дацкая кампанія Ørsted.
Дакумэнт распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансэнсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, паведамляюць у прэсавай службе рады.
У Фэйсбуку атрымалі розгалас пасты маскоўскага асьпіранта Аляксандра Кудраўцава (гл. тут і тут), у якіх ён рэзка крытыкуе антыкаранавірусную вакцыну, распрацаваную ў новасібірскім навуковым цэнтры «Вэктар».
ЗША пашыраць санкцыі супраць праекту будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Цяпер яны закрануць кампаніі, якія ажыцьцяўляюць паслугі або фінансаваньне для ўстаноўкі абсталяваньня на суднах, якія ўдзельнічаюць у праекце. Гэта можа спыніць работы па ўкладцы труб газаправоду
Міністэрства гандлю ЗША вырашыла захаваць статус Беларусі як краіны зь нярынкавай эканомікай (Non-market economy, NME) у адпаведнасьці з антыдэмпінгавым законам ЗША, сказана ў паведамленьні на сайце Міністэрства гандлю ЗША
Падпалкоўнік унутраных войскаў на пэнсіі атрымлівае каля тысячы рублёў, а былы падпалкоўнік міліцыі — 700 рублёў. Глядзім, якія пэнсіі ў былых сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў.
Віленчукі з аўторка змогуць атрымаць у аптэках бясплатна таблеткі ёдыду калію, паведамілі гарадзкія ўлады.
Розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў павысілі на 1 капейку пасьля больш як пяцімесячнага перапынку.
ВУП Беларусі за першыя тры кварталы 2020 году склаў у бягучых цэнах Br106,6 млрд, што ў супастаўных цэнах на 1,3% менш, чым у студзені-верасьні 2019 году.
На Кіпры абвясьцілі аб спыненьні так званай праграмы «залатых пашпартоў», якая дазваляла атрымаць грамадзянства Кіпру, уклаўшы ў кіпрскую эканоміку і нерухомасьць агулам два з паловай мільёны эўраў.
Беларусь цалкам разьлічылася з «Газпромам» за пастаўкі газу ў студзені–верасьні 2020 году, паведамілі Tut.by у Міністэрстве энэргетыкі Беларусі. Але ў кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь» ня лічаць сытуацыю з разьлікамі за пастаўлены газ цалкам урэгуляванай.
Загрузіць яшчэ