Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Недаплацілі ў бюджэт 2,9 мільёна рублёў». Дзяржкантроль завёў крымінальную справу супраць літоўскай кампаніі


Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі
Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі

Літоўская камэрцыйная арганізацыя недаплаціла ў бюджэт Беларусі больш за 2,9 млн рублёў падаткаў ад рэалізацыі беларускім суб’ектам гаспадараньня лому каляровых мэталаў, паведамляе прэс-служба Дзяржкантролю.

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК у Гомельскай вобласьці завёў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Паводле работнікаў дэпартамэнту, арганізацыя зарэгістраваная ў Літве, аднак у Менску знаходзіліся органы яе кіраваньня, пячатка і сродкі аддаленага доступу да яе разьліковага рахунку, тут праводзілі перамовы, падпісвалі і афармлялі дакумэнты, вялі расходныя апэрацыі па разьліковым рахунку. За 2019 год ад прадпрымальніцкай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі кампанія атрымала больш за 9,2 млн рублёў выручкі, а сума нявыплачаных у беларускі бюджэт падаткаў перавысіла 2,9 млн рублёў, паведамляе КДК.

З мэтай кампэнсацыі шкоды дзяржаве ў выглядзе нявыплачаных падаткаў, накладзены арышт на маёмасьць падазраваных, у тым ліку на 2 аўтамабілі і 5 абʼектаў нерухомасьці, паведамляе КДК.

У канцы верасьня краіны Балтыі абвясьцілі санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ больш як 100 службовых асоб. Ім забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.

На гэта кіраўніцтва Беларусі заявіла, што падрыхтавала свой санкцыйны сьпіс, але публікаваць яго не зьбіраецца. 29 верасьня прэс-сакратар МЗС Беларусь Анатоль Глаз паведаміў, што «ад сёньняшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у адказ сымэтрычныя абмежавальныя меры» да краінаў Балтыі. Набліжаны да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» ўдакладніў, што складзеныя санкцыйныя сьпісы па Літве, Латвіі і Эстоніі, у якіх «па сотні чыноўнікаў з кожнай краіны» і якім забаронены ўезд у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG