Сьвятлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя пэрсанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой».
«Я не прапаную ўводзіць агульныя, галіновыя эканамічныя санкцыі. Я непакоюся, што могуць пацярпець прыватныя кампаніі і невінаватыя людзі. Таму я выступаю за кропкавыя індывідуальныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі», — перадае словы Сьвятланы Ціханоўскай канал «Пул первой».