Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь страціла права на правядзеньне шахматнай алімпіяды 2022 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта не зьвязана з палітычнай сытуацыяй. Міжнародная шахматная фэдэрацыя (ФІДЭ) заявіла, што беларускія арганізатары ня выканалі сваіх абавязкаў.

Беларусь выйграла заяўку на правядзеньне шахматнай алімпіяды – 2022 два гады таму.

А цяпер высьветлілася, што Міністэрства спорту ня можа гарантаваць перадаплату і страхаваньне, паведаміла ФІДЭ сайту Chess.com.

«З павагі да арганізатараў мы не хацелі б называць сумы, але гэта даволі сурʼёзныя парушэньні», — напісаў юрыдычны дарадца ФІДЭ Аляксандар Мартынаў.

«ФІДЭ добрасумленна вядзе перамовы ўжо некалькі месяцаў, але, на жаль, яны ня мелі плёну. Парушэньні і іх значэньне не аспрэчваюцца арганізатарамі», — дадаў Мартынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG