Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію міру – 2020 прысудзілі Ўсясьветнай харчовай праграме ААН


Нобэлеўскую прэмію міру 2020 прысудзілі Ўсясьветнай харчовай праграме ААН. Пра гэта заявіў нарвэскі Нобэлеўскі камітэт.

У пастанове Нобелеўскага камітэту гаворыцца, што сёлетня прэмія міру прысуджаная Ўсясьветнай харчовай праграме ААН «за намаганьні ў барацьбе з голадам, за ўклад у паляпшэньне умоваў у рэгіёнах, пацярпелых ад канфліктаў, за рухальную сілу ў спробах прадухіліць ператварэньне голаду ў зброю войнаў і канфліктаў».​

Усясьветная харчовая праграма (World Food Programme) – найбуйнейшая ў сьвеце гуманітарная арганізацыя, якая забясьпечвае штогод каля 4 млн тон харчаоў. Арганізацыя была заснаваная ў 1963 годзе як орган для харчовай дапамогі ў сыстэме ААН. Ёй даручана аказваць дапамогу ў краінах, якія развіваюцца, змагаючыся з голадам і галечай.

Сёлета прэтэндэнтамі на Нобэлеўскую прэмію міру сталі 318 кандыдатаў, уключаючы 107 арганізацый. У тым ліку на яе намінавалі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, палітыка Аляксея Навальнага, экаактывістку Грэту Тунбэрг, Сьвятлану і Сяргея Ціханоўскіх зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG