Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ асудзілі дазвол Польшчы на ​​лесанарыхтоўкі ў Белавескай пушчы


Фота: Аляксандар Пекач
Фота: Аляксандар Пекач

Суд Эўрапейскага зьвязу лічыць, што Польшча парушыла заканадаўства ЭЗ па навакольным асяродзьдзі, дазволіўшы лесанарыхтоўкі ў адным з найстарэйшых лясоў кантынэнту — Белавескай пушчы, паведаміў 20 лютага юрысконсульт суду Іў Бот.

Нарыхтоўка лесу ў Белавескай пушчы пачалася летась пасьля таго, як міністэрства ў пытаньнях навакольнага асяродзьдзя Польшчы дазволіла павялічыць амаль утрая вырубкі. Улады патлумачылі рашэньне наяўнасьцю шкоднікаў, якія псавалі кару дрэваў.

Эўракамісія летась перадала справу па Белавескай пушчы ў Суд ЭЗ, які загадаў спыніць лесанарыхтоўкі, пакуль ня будзе прынятае рашэньне па справе.

Эўрапейскі суд, як чакаецца, вынесе рашэньне ў канцы сёлетняга году.

Новы міністар у пытаньнях навакольнага асяродзьдзя Польшчы Генрых Кавальчык заявіў 20 лютага, што ягоная краіна «будзе паважаць канчатковае рашэньне суду аб Белавескай пушчы».

Адзін з апошніх некранутых лясоў Эўропы, разьмешчаны на тэрыторыі Польшчы і Беларусі, зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА і месцам найбольшай канцэнтрацыі тут сямейства зуброў.

Польшча і Беларусь рыхтуюць сумесны плян кіраваньня Белавескай пушчай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG