У Вэнэсуэле запускаюць у продаж нацыянальную крыптавалюту El Petro. Яе кошт будуць забясьпечваць дзяржаўныя запасы нафты, золата і алмазаў.
Купіць новую крыптавалюту могуць грамадзяне ўсіх краін. Інструкцыя па набыцьці El Petro ўжо даступная на дзяржаўным партале. Стваральнікі крыптавалюты плянуюць, што ўжо ў красавіку 2018 года El Petro выйдзе на лічбавыя біржы.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура абвясьціў аб распрацоўцы нацыянальнай крыптавалюты падчас свайго рэгулярнага нядзельнага выступу ў жывым эфіры на нацыянальным грамадзкім тэлеканале Venezolana de Televisión. Паводле задумы ўладаў, El Petro павінна дапамагчы эканоміцы краіны ўтрымацца ад развалу.
Эканоміка Вэнэсуэлы — краіны зь вялікімі запасамі нафты — перажывае гіпэрінфляцыю і дэфіцыт тавараў. Апазыцыя вінаваціць у становішчы, якое склалася, улады краіны, якія ад часоў праўленьня Уга Чаэеса абмяжоўваюць свабоду прыватнага прадпрымальніцтва і нацыяналізуюць прадпрыемствы, кажучы аб будаўніцтве ў краіне сацыялізму.