Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у студзені быў на 13,7% меншы за сьнежаньскі


Выява ў вялікім памеры

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені склаў 859 рублёў.

Гэта на 13,7% менш, чым у сьнежні 2017 году, калі ў сярэднім беларусы атрымалі па 995 рублёў 30 капеек.

Калі ж параўноўваць зь леташнім студзенем, то сярэдні заробак вырас на 138 рублёў 30 капеек. А рэальны прыбытак павялічыўся на 13,8%.

У Менску ў студзені атрымалі ў сярэднім 1188 рублёў 70 капеек. Гэта самы вялікі паказьнік, найменшы — у Магілёўскай вобласьці — 723 рублі 90 капеек.

У лістападзе 2017 году Аляксандар Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 году заплянаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

Кіраўнік краіны ўжо больш за 10 год абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але па выніках 2017 году ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG