Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўзабаве Расею чакаюць новыя санкцыі ЗША


Стывэн Мнучын
Стывэн Мнучын

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа актыўна працуе над новымі санкцыямі ў дачыненьні да Расеі, заявіў у сераду міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын на слуханьнях у Сэнаце.

«Гэтых санкцыяў варта чакаць у найбліжэйшым часе», — цытуе агенцтва Bloomberg выступ міністра ў фінансавым камітэце Сэнату.

Такім чынам, Мнучын паўтарыў зробленыя раней заявы аб санкцыях, зьвязаных з «крамлёўскім сьпісам», які быў апублікаваны ў канцы студзеня.

Найбольш актыўна пытаньні пра новыя санкцыі задаваў сэнатар-дэмакрат Бэн Кардзін ад штату Мэрылэнд.

Міністэрства фінансаў ЗША ў канцы студзеня апублікавала «крамлёўскі даклад», уключыўшы ў яго сьпіс з 210 чалавек, у тым ліку найвышэйшых расейскіх чыноўнікаў, буйных бізнэсоўцаў, кіраўнікоў дзяржаўных кампаніяў.

Публікацыя «крамлёўскага дакладу» — гэта рэалізацыя прынятага ў ЗША ў пачатку жніўня 2017 году закону «Аб супрацьдзеяньні супернікам ЗША праз санкцыі» (Countering America’s Adversaries Through Sanctions Act^; CAATSA).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG