Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Bitcoin Foundation прадказвае біткойну рост да 40 000 даляраў


Выканаўчы дырэктар дабрачыннага фонду Bitcoin Foundation Лью Клаасэн выказаўся з нагоды будучага разьвіцьця рынку крыпталют.

Пра гэта паведамляе Business Insider.

Як лічыць экспэрт, кошт першай крыптавалюты рэзка вырасьце да 40 000 даляраў да канца 2018- га, а 90% альткойнаў абясцэняцца, бо яны ня маюць пэрспэктываў для разьвіцьця.

Паводле прагнозу кіраўніка Bitcoin Foundation, крыптарынак будзе схільны да высокай валацільнасьці яшчэ прыкладна 3-6 месяцаў, пасьля чаго кошт біткойна пачне рэзка расьці ў чацьвёртым квартале 2018 году.

Гэтага часу дастаткова, каб выправіць некаторыя недахопы праграмнага коду крыптавалюты, лічыць Клаасэн, таму цана ў 40 000 даляраў можа быць цалкам апраўданай.

Іншыя экспэрты падзяляюць думку Клаасэна. Нягледзячы на моцнае прасяданьне ў пачатку году, у ліпені біткойн можа паставіць новыя рэкорды. Такі пункт гледжаньня пацьвердзіў Том Лі, кіраўнічы партнэр і кіраўнік дасьледаваньняў Fundstrat Global Advisors LLC.

Раней стратэг па біржавых таварах аналітычнага падразьдзяленьня Bloomberg Intelligence Майк Макглоўн выказваў меркаваньне, што цана біткойна зь вялікай верагоднасьцю можа абваліцца на 90%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG